Дональд Туск пра Лявона Тарасэвіча



„Такія асобы, як Лявон Тарасэвіч, гэта найлепшыя прадстаўнікі Польшчы, гэта тыя людзі, якія сапраўды ўплываюць на вобраз Польшчы ў многіх вымярэннях”, – сказаў былы старшыня Еўрапейскай рады і былы прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, які прысутнічаў на ўганараванні тытулам доктара ганорыс каўза Універсітэту ў Беластоку Лявона Тарасэвіча:

– Гэта мае для мяне падвойныя вымярэнні, словы Някляева і нашага сённяшняга галоўнага героя Лявона Тарасэвіча, словы пра патрэбу адкрыцця беларускай філалогіі. Я грамадзянін Польшчы, паляк, але для мяне важныя кашубская мова, якая пад пагрозай. Мая першая сустрэча з Сакратам Яновічам было прысвечана блізкасці кашубаў і беларусаў. Хоць я і з’яўляюся былым прэм’ерам, але заўсёды можаце на мяне спадзявацца.

Прафесар Лявон Тарасэвіч, сусветна вядомы мастак родам з Валілаў, што каля Гарадка, а таксама дзеяч беларускай меншасці Польшчы, атрымаў 22-га чэрвеня званне доктара ганорыс каўза ўніверсітэту ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]