Дональд Туск: Збіццё пасажырскага самалёту – гэта трывожны акт тэррору



«Гэтая трагедыя – доказ бяды, якая захапіла Украіну па віне сепаратыстаў», – заявіў прэм’ер міністр Польшчы Дональд Туск з нагоды крушэння малазійскага самалёта.

– Інфармацыя, якая сыходзіць з усіх даступных крыінц, сведчыць, што ўдар быў нанесены з тэрыторыі Украіны, якая знаходзіцца пад кантролем сепаратыстаў. Гэтая гіпотэза, якая патрабуе ўдакладнення, але яна выглядае найбольш праўдападобнай. Маем дачыненне з актам тэрору.

 

Абставіны здарэння паказваюць на тое, што самалёт быў збіты, лічыць канцлер ФРГ Ангела Меркель. Яна выказала спачуванні блізкім загінулых і запатрабавала тэрмінова правесці незалежнае расследаванне катастрофы.

На борце лайнера былі 4 немцы, – паведамляе «Нямецкая хваля». Пры гэтым канцлер Нямеччыны заклікала спачатку вызначыць прычыны крушэння пасажырскага самалёта на ўсходзе Украіны і толькі потым вызначаць: ці ёсць падставы для ўвядзення дадатковых санкцый супраць Расеі.

У агульнай складанасці пасажырамі «Боінга» былі жыхары не менш за дзевяці краін.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя