Драўляныя масты на працах Алекса Лапо



Масты як сімвал таго, што ўсё мінае. Такі іх вобраз прадставіў беластоцкі архітэктар Алексы Лапко на сваёй выставе “Драўляныя масты ў краявідзе – прыгажосць мінання”, якая адкрылася ў Бельскім доме культуры.

Найперш сваю ўвагу творца звярнуў на аб’екты з поўначы Падляшскага рэгіёну.

Кажа Алекс Лапо:

“Зараз рэдка выкарыстоўваецца традыцыйнaя драўляная маставая архітэктура, таму важна было паказаць яе ў працах”, – дадае Алексы Лапко.

Падчас сустрэчы ён распавёў прысутным пра тое, якая традыцыя будавання мостаў існуе ў розных краінах свету.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара