Другі Сусветны Кангрэс беларусаў ўжо ў гэтую суботу!



У ноч з пятніцы на суботу, 30 кастрычніка, у 00:01 пачнецца Сусветны Кангрэс беларусаў – анлайн-канферэнцыя, дзе цягам 24 гадзін лідары, эксперты, і ўсе ахвочыя будуць абмяркоўваць, як дапамагчы Беларусі выйсці з палітычнага і гуманітарнага крызісу. Запрашаюць вядучыя беларускія палітыкі і таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары. Там удзельнічае прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі Вольга Ермалаева Франко.

„Будзем мы там, будзем, прыходзьце абавязкова на кангрэс, таму што нам трэба яднацца і абмяркоўваць. Там будуць розныя секцыі па розных пытаннях. Варта збірацца на падобных пляцоўках, знаёміцца, і абмяркоўваць самыя актуальныя для Беларусі пытанні. Так што ўсіх запрашаем!”

Да кангрэсу кожны можа далучыцца праз адмысловую старонку і сацыяльныя сеткі. Праца анлайн праводзіцца па розных секцыях і пытаннях: культура, эканоміка, палітыка і іншыя. Папярэдні кангрэс, першы, прайшоў у канцы кастрычніка мінулага года.