Другія музычныя задушкі ў Саколю



Узгадвалі біяграфію і творчасць людзей, якія ўжо адышлі з гэтага свету. Другія музычныя задушкі прайшлі ў Доме культуры ў Саколю. На сцэне можна было пабачыць лакальныя калектывы, сямейныя гурты, але і госцей з Беластока. Песняй узгадвалі выдатных асобаў музыкі, але і сваіх сваякоў. Разнастайныя музычныя гукі прыцягнулі на вечарыну шмат людзей з Саколя і навакольных мясцовасцей.

– Усе месцы занятыя, трэба крэслы дастаўляць.

– Згадваем сваіх блізкіх і артыстаў, якія адыйшлі. Згадваем гэтых людзей, хочам быць разам. На канцэрце не толькі сакаляне, а таксама знаёмыя жыхароў Саколя.

– Я лічу, што найважнейшае – інтэграцыя, таму што ў нас ёсць і беларусы, і ўкраінцы, і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. Каб не забыць, што было, трэба сустракацца, пагаварыць.

– Гэта ўжо другая такая сустрэча. Нам спадабалася. І мы вырашылі працягваць іх надалей. Павялічылі колькасць удзельнікаў у параўнанні з мінулым годам. Сярод нас ёсць Ганна Кандрацюк.

Арганізатар мерапрыемства – „Таварыства сяброў Саколя”.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя