Дваравы канцэрт у Беларускім Доме ў Варшаве



У суботу 10 ліпеня ад 18:00 усе ахвотныя запрашаюцца на Дваравы канцэрт у Беларускім Доме  (ulKryniczna 6), які пройдзе ў межах Тыдня беларускай культуры.

Будзе створана атмасфера пратэсных беларускіх двароў узору лета-восень 2020, якія аб’ядноўвалі да гэтага незнаёмых людзей. Арганізатары канцэрту хочуць паказаць сяброўства, салідарнасць, еднасць беларусаў, якія зарадзілася ў гэтых дворыках.

У праграме:

18:00 – 18:30 – Афіцыйнае адкрыццё, выступы арганізатараў і палітыкаў

18:30 – Адкрыццё розных інтэрактыўных зонаў у дворыку Беларускага Дома:

– аніматары для дзяцей

– падпісанне паштовак для палітвязняў у Беларусі

– майстар клас беларускіх дранікаў

18:30 – 20:30 – наведванне выставы “Абуджэнне Беларусі”

18:30 – 20:00 – беларускія дранікі і грыль ад рэстарацыі NOT1984

18:30 – 19:00 – выступ Аляксея Бурносенкі на беларускай дудзе

19:00 – 19:20 – выступ музыкантаў калектыву «Патрабуем разысціся»

19:30 – 19:50 – майстар-клас гульні на барабанах «Я вучыў рытм»

20:00 – 21:00 -музычны выступ гурта [email protected]

21:00 – закрыццё мерапрыемства

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook