Дзе ў Беластоку пахаваныя беларускія дзеячы



Большасць пахаваных у Беластоку грамадска-культурных дзеячаў, якія зрабілі значны ўнёсак у беларускую справу, спачывае на праваслаўных могілках на Выгодзе: Вячаслаў Багдановіч, Мікалай Чарнецкі, Канстанцін Кіслы, Юрый Геніюш, Мікалай Гайдук, Віктар Рудчык.

Cmentarz_prawosławny_na_ulicy_Wysockiego_1_w_Białymstoku,_PN

Дакладнае месцазнаходжанне кожнага пахавання можна вызначыць з дапамогай адпаведнага пашукавіка, які даступны на сайце беластоцкага некропаля пры парафіі Усіх Святых (у спісе змешчаным ніжэй дастаткова клікнуць на імя). У выніках пошуку ўтрымліваюцца: інфармацыя пра месца магілы ды яе фотаздымак, імя і прозвішча, гады жыцця памерлага ды інш:

Cімвалічнае месца пахавання Вячаслава Багдановіча (1881-1939)

Беларускі рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч.

* * *

Месца пахавання Мікалая Чарнецкага (1899-1944)

Беларускі публіцыст, педагог, палітычны дзеяч.

 * * *

Месца пахавання Канстанціна Кіслага (1898-1980)

Праваслаўны, свецкі і грамадска-культурны дзеяч.

* * *

Месца пахавання Юрыя Геніюша (1935 – 1985)

Беларускі пісьменнік.

* * *

Месца пахавання Віктара Рудчыка (1934 – 1989)

Журналіст тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва”.

* * *

Месца пахавання Мікалая (1931 – 1998) і Лідзіі Гайдук (1935 – 2013)

Беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог.

Настаўніца беларускай мовы.

* * * 

Частка пахаванняў знаходзіцца на гарадскіх могілках, дзе ёсць свой пашукавік:

Юры Латышонак (1927-1993)

Беларускі патрыёт.

* * *

Мікалай Самоцік (1921 — 1983)

Настаўнік, старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

* * *

Вінцук Склубоўскі (1911 – 2002)

Дзеяч Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

* * *

Міхась Шаховіч (1953 – 2000)

Беларускі паэт.

* * *

Антон Лявош (1896 – 1975)

Беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч.

Пахаваны побач з касцёлам Беззаганнага Сэрца Марыі (ul. Księdza Stanisława Suchowolca 27).

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя