Дзейнасць фонду „Разам з Беларуссю” апошнім часам крыху пашырылася
З сацыялізацыяй і легалізацыяй беларусаў у Літве працягваюць дапамагаць прадстаўнікі фонду „Разам з Беларуссю”. Яны сканцэнтраваныя на аказанні псіхалагічнай і юрыдычнай падтрымкі, а таксама арганізацыі культурніцкіх мерапрыемстваў, – распавяла беларуска Віялета Беліцкая:
– У Літве зараз працуе Беларускі дом. На базе гэтага Дому працуе нашая арганізацыя «Разам». І са з’яўленнем Дома, канешне, нашая дзейнасць крыху пашырылася і цяпер мы займаемся не толькі кансультацыямі і дапамогай у візавых пытанняў, дапамогай з працаўладкаваннем, з жытлом, але яшчэ і пачалі канцэнтраваць сваю ўвагу на аб’яднанні беларусаў.
„Разам з Беларуссю” – гэта фонд дапамогі беларусам у Літве. Арганізацыя валанцёрская і займаецца падтрымкай таго, хто пераследуецца беларускімі ўладамі.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]