Дзень дзіцяці ў Дзіцячым доме ў Белавежы
У вёсцы Буды, у аграсядзібе сям’і Нічыпарукоў, якая прэзентуе матэрыяльную культуру беларусаў Падляшша, кіраўніцтва Дзіцячага дома ў Белавежы і Фонд “Яны – гэта мы” арганізавалі Дзень дзіцяці для сваіх падапечных.
Сярод іншага, былі і кулінарныя майстар-класы з адным з самых вядомых польскіх шэф-кухараў, аўтарам кухарскіх кніг ды тэлевядучым Каролем Акрасай:
– Мне таксама шмат разоў працягвалі руку дапамогі. Мяне не было б гэтым месцы , калі б гэтыя прыязныя да мяне людзі, якія натхняюць мяне дагэтуль. Калі я буду ў стане нейкім чынам дапамагчы ці паказаць, што варта мець мары і варта гэтыя мары старацца ўвасобіць.
Кароль Акраса ўжо не першы раз праводзіць час з дзецьмі-сіротамі з Белавежы. Фонд „Яны – гэта мы” правёў аукцыён па продажы мастацкіх працаў. Удалося сабраць амаль чатыры тысячы злотых, што дазволіць аплаціць дарогу ўсім дзецям з Дзіцячага дому на летні адпачынак.
У доме прыбывае ад 14 да 25 падапечных.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
