Дзень Канстытуцыі 3 мая – святкаванні ў Бельску Падляшскім



Па ўсёй Польшчы праходзяць мерапрыемствы да нацыянальнага Дня Канстытуцыі. У Бельску Падляшскім святкаванні ўжо традыцыйна ладзіць стараства.

Кажа бельскі стараста Славамір Ежы Снарскі:

– Няма такіх народаў, якія б не мелі свае нацыянальныя вартасці. А Канстытуцыя – гэта такі дакумент, у якім запісаны гэтыя вартасці. Не дастаткова іх апісаць, трэба іх прытрымлівацца і берагчы. Гэта датычыць і нашага дня. Калі Канстытуцыя – гэта асновы дакумент краіны, то мы мусім яе шанаваць, і правы, якія яна гарантуе, захоўваць, бо інакш няма сэнсу.

Святкаванні пачаліся з малітвы за айчыну ў царкве і касцёле. Затым мясцовыя ўлады, духавенства, госці ды жыхары сустрэліся ля памятніка Незалежнасці Польшчы. Тут прайша афіцыйная частка мерапрыемства. Пасля мастацкай праграмы вучняў бельскай Пачатковай школы №2, прысутныя ўсклалі да помніка кветкі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара