Дзень памяці святога Прарока Іллі



Сёння, другога жніўня, Царква адзначае памяць старазаветнага Прарока Ілля. Быў ён ​​узяты жывым на неба – падняўся туды на вогненнай калясніцы.

SONY DSC

“Гэта нашае прыхадскае свята”, – кажа Міраслаў Чурак настаяцель царквы святога Прарока Ілля ў Падбелі:

 – Ушаноўваецца памяць святога вялікага прарока Іллі ў нас ужо шмат, шмат гадоў. Гэта прарок грамаўладны. І не толькі з нашага прыходу, але і з іншых прыходаў шмат наязджае людзей. Зараз жнуць жыта, збожжа… Але людзі пакідаюць свае хатнія клопаты і прыязджаюць сюды на свята.

Святкаванні пачаліся ўжо ўчора. Сёння, у 10 гадзін пачнецца галоўная Святая Літургія.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя