Дзень сцяга ў Польшчы



Сёння палякі адзначаюць Дзень сцяга. У гэты дзень ва ўсіх гарадах Польшчы праходзяць шэсці і патрыятычныя маніфестацыі.

У Беластоку адбылася ўрачыстасць узняцця нацыянальнага бела-чырвонага сцяга. Пасля афіцыйнай часткі ўдзельнікі атрымалі польскія сцягі.

– Белы колер – гэта сімвал чысціні, а чырвоны – гэта пралітая кроў у вайне за нашу Айчыну.

– Белы – гэта чысціня, чырвоны – кроў.

– Сцяг вельмі важны. І трэба больш папулярызаваць яго, ладзіць больш такіх урачыстасцей.

– Добра, што распаўсюджваем нацыянальныя сімвалы. Але таксама нельга імі злоўжываць. Яны не павінна быць нагодай для прыніжэння іншых. Напрыклад, калі я паляк, то я лепшы, а калі ты чэх – значыць горшы.

– Гэта мой сімвал, якія выдзяляе мяне на фоне іншых краін свету. Мы маем багатую гісторыю, шмат людзей праліло кроў, каб мы сёння мелі вольную Польшчу.

Дзень сцяга палякі адзначаюць між двума нацыянальнымі святамі – Святам працы і Днём усталявання Канстытуцыі 3 траўня. Сёння таксама ва ўсім свеце святкуецца Дзень Палоніі і палякаў за мяжой.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара