Дзень Святой пакутніцы Кацярыны ў Залешанах



Залешаны – свята вялікай пакутніцы Кацярыны. Сёння, 7 снежня, Царква адзначае памяць святой вялікай пакутніцы Кацярыны. Гэта храмавае свята ў жаночым манастыры ў вёсцы Залешаны, што на Падляшшы. Подзвіг нясе тут адна манашка – сястра Елізавета. “Манастыр прыцягвае штораз больш вернікаў, а асоба Святой вялікай пакутніцы Кацярыны штораз больш вядомая,” – кажа сястра Елізавета.

– У Польшчы яна слаба вядомая. Але на поўдні Еўропы няма ніводнай царквы, дзе б не была ў іканастасе Святая Кацярына. Сам Ісус Хрыстос налажыў ён на палец пярсцёнак. Не было такой другой жанчыны ў гісторыі, якую непасрэдна называлі Хрыстовай нявестай. Яна была вельмі блізкая да Бога, і веру, што за нас моліцца.

Манастыр заснавалі ў 2007 годзе. Гэта своеасаблівы помнік ахвярам Рамуальда Райса “Бурага”, які са сваім аддзелам напаў 29 студзеня 1946 года на вёску Залешаны. Згінулі тады праваслаўныя беларусы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара