Дзень Волі ў Варшаве



23 сакавіка ў Варшаве адзначылі 101-ыя ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Больш за сотню чалавек прайшлі па цэнтральных вуліцах польскай сталіцы, над маніфестацыяй луналі беларускія нацыянальныя бела-чырвона-белыя сцягі.

Шэсце пачалося на пляцы Жалезнай Брамы, над якім узвышаецца помнік нацыянальнаму герою Польшчы, Беларусі ды Злучаных Штатаў – Тадэвушу Касцюшку. Быў зачытаны зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

Пасля мітынгу пад помнікам Касцюшку маніфестанты, сярод якіх было нямала палякаў ды ўкраінцаў, рушылі да помніку паэту Адаму Міцкевічу. Падчас шэсця гучалі традыцыйныя беларускія лозунгі, таксама ўдзельнікі акцыі спявалі патрыятычныя песні.

[Not a valid template]

Фота facebook.com/BelaruskiDom