Дзень юдаізму адзначылі ў Дуброве Беластоцкай



Прадстаўнікі дзвух рэлігій супольна маліліся на кіркуце ў Дуброве Беластоцкай. Сустрэча была прымеркаваная да  Дзён юдаізму ў польскім каталіцкім касцёле і распачатага Тыдня малітвы за адзінства хрысціян.

dsc05596

У малітве прымалі ўдзел ксёндз Якуб Буткевіч, жыхары Дубровы, вучні ліцэя і прадстаўнікі габрэйскай меншасці з Беларусі.

На габрэйскіх могілках малітву пачаў старшыня габрэйскай гміны ў Гародні Барыс Квяткоўскі:

– Мне цяжка падабраць тыя словы, якія б выразілі той стан, калі я бачу моладзь і яе настаўнікаў, тых дарослых, якія накіроўваюць да правільнага разуменне той гісторыі, якая была.

Яўген Калодзін: Гісторыя можа ажываць дзякуючы такім мерапрыемствам, сумесным малітвам, канцэртам. Калі гэтага будзе больш і больш – мы будзе разумець адзін аднаго, шанаваць.

Пасля супольнай малітвы адбыўся канцэрт габрэйскай і клезмерскай музыкі ў выкананні калектыву „Laudate Dominum” з Менску і Гародні.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі