Дзеці пазнаюць гісторыю сваёй мясцовасці



Аб’яднанне сяброў Арлянскай зямлі арганізавала этнаграфіча-моўны летнік у вёсцы Шчыты-Дзенцялова, што ў гміне Орля на Падляшшы. Пад наглядам этнографа Фамы Сулімы, дзеці даследуюць гісторыю вёскі ды яе жыхароў.

“Стараемся зацікавіць дзяцей шматбаковаым падыходам да іх мясцовасці”, – кажа старшыня Аб’яднанне сяброў Арлянскай зямлі Сяргей Мартыновіч:

– Аспекты старога будаўніцтва, усяго, што звязана з рукадзеллем. Таксама тэхнічныя справы навейшыя – камера, дыктафон, лэп-топ, аппарат фатаграфічны, элементы журналістыкі і журналісцкага расследвання.

Летнік у Шчытах будзе працягвацца да нядзелі. Падвядзеннем стане альбом пра гэтую мясцовасць. Удзельнікі карыстаюцца памяшканнямі Цэнтру Адукацыі і Прамоцыі Беларускай Культуры ў Шчыты-Дзенцялове.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя