Дзеці з Гародні і Беластока падзяліліся харэаграфічным досведам



У Беласток з гасцінным выступам прыехаў дзіцячы калектыў “Гродзенскія каруначкі” з Гарадзенскага каледжа мастацтваў. На запрашэнне аб’яднання “АБ-БА” з Беластока яны сустрэліся з дзецьмі з калектыва “Падляшскі вяночак”, які дзейнічае пры пачатковай школе №4 у Беластоку. Гэта была спроба прэзентацыі сваіх уменняў і здольнасцей, а таксама магчымасць падглядзець на сваіх равеснікаў. Кажа старшыня аб’яднання “АБ-БА”  Кацярына Паўлоўская.

– Для тых, хто прыехаў да нас, цікава паглядзець, як танцуюць, як працуюць беларускія дзеці з Беластока.

Дзеці:

– Мы танцуем калыханку, гусачка, ляцелак, птушанят-свавольнікаў, польку ўтрох і кальвяліс.

– Танцуем польку, вальс, лявоніху два разы ў тыдзень.

– Добра, што гэта два разы ў тыдзень, бо часцей многія не маглі б прыходзіць.

Інструктар калектыва “Падляшскі вяночак” Аксана Прус:

– Для нас таксама гэта такая падрыхтоўка, каб сустрэцца, паказаць свае сілы і пазней выехаць на фестываль.

Цяпер дзеці з пачатковай школы №4 у Беластоку паедуць у Гародню, дзе выступяць 28 красавіка ў час фестывалю харэаграфіі “Чароўны свет танца”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара