Дзевяць вуліцаў у Беластоку атрымалі дэкамунізаваныя назвы



Юзафа Галера замест Зыгмунта Берлінга, ксяндзя Яна Твардоўскага замест Народнай арміі ды Гарбатова замест Мальчэўскага. Змены адбываюцца ў сувязі з законам аб дэкамунізацыі публічнай прасторы ў Польшчы. Няма аднак рашэння наконт вуліцы Вінцэнта Жымоўскага. У кансультацыях большасць выбрала новым патронам Святага Юрыя, аднак радныя партыі Закон і Справядлівасць маюць свайго патрона, Тадэвуша Ясіньскага. Гэта адзін з маладых абаронцаў Гародні, які загінуў падчас атакі Саветаў на Польшчу ў 1939 годзе. Паводле прэзідэнта горада Тадэвуша Трускаляскага існуюць таксама думкі, каб вуліцу падяліць на дзве розныя.

– Радныя паступяць як вырашаць, бо маюць большасць. Будзем мы пра тое далей размаўляць, каб не дзяліць тую вуліцу. Там дзве парафіі Святога Юрыя, то тая ўліца можа цалкам быць вуліцай Святога Юрыя. Для героя абаронцы Гародні знойдзем мы вуліцу, якую можна назваць яго імем.

Рашэнне па справе новай назвы вуліцы ў раёне Nowe Miasto адкладзенае на сакавіцкую сесію Беластоцкае рады. Самаўрады мусяць змяніць назвы вуліцаў, якія прапагандуюць камунізм, да пачатку верасня 2017 года.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя