Дзяржаўны сімфанічны аркестр Беларусі выступіць у Беластоку
Гастрольны канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь адбудзецца сёння ў Беластоку. Музыкі з Менска на пачатку зайграюць навейшы твор вядомага беларускага кампазітара Дзмітрыя Смольскага „Настальгія”.
У другой частцы канцэрта прагучаць вядомыя балетныя творы Пятра Чайкоўскага і Другая сімфонія Сяргея Рахманінава, кажа дырыжор акадэмічнага аркестра Юры Караваеў:
– З расейскай музыкі мы выканаем самыя яркія класічныя творы – творы з сюіт Пятра Чайкоўскага «Лебядзінае возера», «Шчаўкунчык» і «Спячая прыгажуня». І ў другой частцы канцэрта прагучыць Другая сімфонія Сяргея Васільевіча Рахманінава.
Дзяржаўнаны акадэмічны сімфанічны аркестр зайграе сёння ў Беластоцкай філармоніі па вуліцы Падлеснай. Пачатак канцэрта а 19-й гадзіне.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток