Экскурсія па драматычным тэатры ў Беластоку



Зазірнуць за кулісы і ўбачыць тэатр па іншы бок ад сцэны – гэта адзін з пунктаў святкавання 100-годдзя вызвалення Беластоку.

Паўгадзінную экскурсію па закуліссі тэатру імя Венгеркі праводзілі яго акторы і супрацоўнікі.

Кажа актор Марэк Ціхуцкі:

– У тэатры можна мець усё, пры ўмове, што гэта будзе намалявана. У гэтых рулонах розная падлога, напрыклад, дошкі, кафля, вельмі дарагая тэракота.

– Пасля кожнага спектакля гэтыя вусы ці бараду трэба выпраць у спецыяльным сродку.

Такі падарунак аматарам тэатральнага мастацтва ў свята незалежнасці Беластоку быў прапанаваны невыпадкова. Будынак тэатру быў пабудаваны як Народны дом ў гонар Юзафа Пілсудскага – асобы, наўпрост звязанай з са стагоддзем аднаўлення незалежнасці Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя