„Eleos” перадасць падарункі адзінокім і бяздомным праваслаўным вернікам



„Eleos” перадасць калядныя падарункі адзінокім і бяздомным праваслаўным вернікам.

Фота: stock.adobe.com

У гэтым годзе не будзе традыцыйнай супольнай малітвы і сумеснага спажывання ежы. Вігілія для адзінокіх і бяздомных, якая напрацягу гадоў ладзіцца праваслаўным цэнтрам міласэрнасці „Eleos”, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй адбудзецца ў іншай форме.

Спецыяльна падрыхтаваныя пакеты з ежай і каляднымі стравамі можна атрымаць у сераду (5.01) у сядзібе „Eleos” па вуліцы Варшаўскай у Беластоку.

Калядныя падарункі таксама атрымалі жыхары праваслаўных дамоў апекі ў Гайнаўцы, Тшэсцянцы, Кожыне і Грабарцы.

Паводле Радыё Беласток