Эпідэмія COVID-19 паўплывала на колькасць працуючых замежнікаў у Польшчы



Усяго за два месяцы колькасць іншаземцаў, якія паступілі на сацыяльнае страхаванне, павялічылася амаль на 53 000 у нацыянальным маштабе, а ў Падляшскім ваяводстве больш чым на тысячу. На канец жніўня ва ўстановах сацыяльнага страхавання было зарэгістравана 658 000 замежнікаў, за якіх плацілі ўнёскі. Зараз іх на Падляшшы 13 тысяч. Як падкрэслівае Катажына Крупічка з беластоцкага аддзялення ZUS, эпідэмія каронавірусу аказала значны ўплыў на колькасць працуючых замежнікаў у Польшчы. У канцы жніўня ў ZUS было зарэгістравана звыш 658 000 замежнікаў, на 53 000 больш, чым у чэрвені. На Падляшшы сітуацыя значна лепшая, чым да пандэміі, піша Dzien dobry Bialystok. У канцы мінулага года ў ваяводстве было 12,5 тысячы легальна працуючых грамадзян з замежным пашпартам, а ў канцы чэрвеня гэтая колькасць скарацілася. А зараз гэта амаль 13 тысяч 400 чалавек.