Эстонія разгарнула ў Польшчы новы воінскі кантынгент




У панядзелак, 17 студзеня, эстонская тактычная група Wisent 2 пачала несці службу ў Польшчы, у яе задачы ўваходзіць падтрымка саюзнікаў у адбіцці гібрыднай атакі з боку Беларусі.

Пра гэта, як піша „Еўрапейская праўда”, паведамляе партал ERR.

Акрамя добраахвотнікаў, нясенне службы ў Польшчы таксама пачалі групы разведкі, вайсковых карэспандэнтаў і тылавая частка.

„Мы дапамагаем Польшчы і Літве ў адбіцці гібрыднай атакі з боку Беларусі і дэманструем салідарнасць з саюзнікамі”, – адзначыў камандзір кантынгенту падпалкоўнік Расмус Ліппур.

Тактычная група Wisent 2 прабудзе ў Польшчы да сярэдзіны лютага, яна задзейнічана на тым жа ўчастку, што і змена эстонскага кантынгенту. Злучэнне працягне ўзаемадзейнічаць з 18-й механізаванай дывізіяй Польскіх узброеных сіл.

Першае падраздзяленне Сіл абароны, якое налічвае каля 70 чалавек, прыбыло ў Польшчу ў пачатку снежня.

Фота: mil.ee

[manual_related_posts]