Еўрапарламент абмяркуе міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю
Сітуацыя на польска-беларускай мяжы будзе абмяркоўвацца на сесіі Еўрапейскага парламента.
Еўрадэпутаты сабраліся сёння, 4 верасня, у Страсбургу. Яны будуць дыскутаваць да чацвярга.
Як паведаміў карэспандэнт Польскага радыё, у Еўрапарламенце адбудуцца дэбаты на тэму міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і Еўразвязу і гібрыднай вайны, якую рэжым Лукашэнкі праводзіць супраць еўрапейскай супольнасці.
У сераду еўрадэпутаты будуць галасаваць па рэзалюцыі ў гэтай справе. Акрамя справы Беларусі, на парадку дня таксама: бяспека дарожнага руху, кібербяспека, рост цэн на энерганосьбіты і палітыка ЕЗ у дачыненні да Арктыкі.
Беларускае Радыё Рацыя
