Еўрапейскія дні спадчыны ў Орлі



Выбухы гарматаў, сутычкі жаўнераў Януша Радзівіла з сямнаццатага стагоддзя, спектакль і канцэрт. У Орлі інаўгуравалі Еўрапейскія дні спадчыны. Мерапрыемства праходзіць ужо 25-ты раз і мае на мэце паказаць гісторыю і культуру розных рэгіёнаў Еўропы.

Паводле войта гміны Орля Пятра Сельвесюка, мястэчку ў гэтым годзе споўнілася 510 гадоў. Праз гэтыя гады ў Орлі пражывала шмат розных культур, дадае Сельвесюк.

– У гэтай гміне пражывала беларуская нацыянальная меншасць, якая сёння дэ-факта з’яўляецца тут большасцю. Напярэдадні Другой сусветнай вайны больш за 70-80% насельніцтва складалі габрэі.

– Януш Радзівіл меў шмат наёмнікаў у сваёй арміі, звычайна са шведаў. І мы вырашылі рабіць строй і амуніцыю на шведскі манер, бо гэта цікава.

У час мерапрыемства гістарычную рэканструкцыю сутычкі войскаў правялі клубы «Газдава» з Бабруйска і «Рэгімент Януш Радзівіл» з Менска.

Еўрапейскія дні спадчыны праходзяць у гэтыя і наступныя выходныя. 

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Орля

Фота аўтара