Еўрапейскія Калядкі прагучалі ў Студзіводах



У „Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах” беларускія калядкі выканаў калектыў „Жэмэрва”, з венгерскімі калядкамі выступіў „Hol – Tel”.

Са свята Увядзення ў храм Багародзіцы пачынаем спяваць калядкі, кажа Анна Фіёнік з калектыва „Жэмэрва”:

– Ужо час, трэба спяваць пра Раство, атрымалася такая першая Каляда. Тое, чаму трэба вучыцца ў венграў – гэта пашане да традыцыйнай культуры. Там ёсць шмат калектываў, шмат людзей грае на традыцыйных інструментах, там рух адраджэння народнага фальклора пачаўся даволі даўно і з’яўляецца моцным.

Сустрэча з гасцямі з Венгрыі – гэта выдатная магчымасць культурнага абмену, дадае Аня Фіёнік.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара