Еўропа дыверсіфікуе пастаўкі энергарэсурсаў



Еўропа павінна дыверсіфікаваць свае пастаўкі энергарэсурсаў, – заявіў кіраўнік NATO пасля таго, як Вялікабрытанія папярэдзіла, што “вельмі верагодна”, што Расея, найбуйнейшы пастаўшчык прыроднага газу на кантыненце, уварвецца ва Украіну. Расея сабрала каля 120 тысяч вайскоўцаў каля суседняй Украіны і запатрабавала ад заходняга абарончага альянсу вывесці войскі і зброю з Усходняй Еўропы і забараніць Украіне, былой савецкай дзяржаве, далучацца да заходняга абарончага альянсу, піша Reuters. Еўразвяз залежыць ад Расеі прыкладна на траціну паставак газу, і любыя перапынкі пагоршаць існуючы энергетычны крызіс, выкліканы дэфіцытам.

“Мы занепакоеныя энергетычнай сітуацыяй у Еўропе, бо яна дэманструе ўразлівасць быць занадта залежнай ад аднаго пастаўшчыка прыроднага газу, і гэта прычына, чаму саюзнікі па NATO згодныя з тым, што нам трэба працаваць і засяродзіцца на дыверсіфікацыі паставак”, — сказаў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

[manual_related_posts]