Еўропа перайшла на летні час



Еўропа перайшла на летні час. Уначы 28 сакавіка адбыўся перавод стрэлак гадзіннікаў на гадзіну наперад.

Падзел на летні і зімовы час надалей існуе ў 70-ці краінах свету, пераважна ў еўрапейскіх. Ужо шмат гадоў ідуць дыскусіі наконт адмовы ад гэтага падзелу. Каля двух гадоў таму ў краінах Еўразвязу правялі апытанне, і 84 працэнты грамадзян выказаліся супраць пераводу гадзіннікаў. Меркавалася, што ў 2021 годзе ад гэтага пераводу адмовяцца, і кожная краіна самастойна вырашыць, на якім часе застацца. У Польшчы частка палітычных сіл ужо заявіла, што будзе ўносіць у Сейм адпаведны законапраект, пры гэтым большасць палякаў выказалася за тое, каб пакінуць летні час. Верагодна, гэты перавод гадзіннікаў быў апошнім.

Беларускае Радыё Рацыя