Эвакуацыя з Чарнобыля была непатрэбнай?



Эвакуацыя людзей з большасці тэрыторый Чарнобыльскай зоны была непатрэбнай, лічыць прафесар Анджэй Cтрупчынскі з польскага Нацыянальнага цэнтра ядзерных даследванняў.

X6Zx8tTsSFB8EGhXPJfwSg

Паводле яго, узровень радыяцыі адразу пасля аварыі непадалёк ад электрастанцыі быў меншы, чым у сённяшняй Францыі ды Фінляндыі.

Такія ды іншыя высновы можна было пачуць на канферэнцыі прысвечанай 30-годдзю аварыі ў Чарнобылі, якая праходзіла ў Беластоку.

Як дадае прафесар Анджэй Струпчынскі, улады Савецкага Саюза былі спалоханыя і загадалі эвакуяваць некалькі соцень тысяч жыхароў:

– На працягу шэрагу гадоў гэтых людзей лічылі хворымі і плацілі ім кампенсацыю. У той жа час дозы выпраменьвання, якія яны атрымалі, нават калі б засталіся ў тых месцах, былі б меншыя, чым атрымліваюць фіны, якія жывуць на пяць гадоў даўжэй за палякаў, шведы, жыхары цэнтральнай Францыі, і людзі ў дзясятках іншых раёнах Зямлі. Гэтая эвакуацыя была не патрэбна.

Семінар арганізаваў Універсітэт у Беластоку ў супрацоўніцтве з Нацыянальным цэнтрам ядзерных даследванняў.

Сустрэчу суправаджала выстава фотаздымкаў з Чарнобыльскай зоны аўтарства Андрэя Урбанскага. Выставу можна пабачыць на фізічным факультэце ўніверсітэта па вуліцы Цыялкоўскага 1 Л у Беластоку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя