Фэст “І там жывуць людзі” наведаў Гародчыну
Завяршыўся сёмы выпуск Беларускіх фэстаў “І там жывуць людзі”. Гародчына, што ў Нарваўскай гміне, гэта апошняя вёска, якую ў гэтым годзе наведаў фэст. Ідэя мерапрыемства – прывезці беларускую музыку да самых маленькіх ды ўжо малалюдных падляшскіх мясцовасцей.
Перад святліцай, ў якой калісці была крама, прайшоў канцэрт падляшскіх беларускіх калектываў:
– Вельмі добра, што прыязджаюць да такіх вёсак, дзе мала людзей. Выступаюць калектывы, паказваюць сваю творчасць. Людзі могуць разам адпачыць.
Іван Сэльвэструк, солтыс Гародчыны:
– Для тых старых – гэта як цуда. Чакалі мы некалькі гадоў – усё ніяк не было.
Тамаш Ціханюк, музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы:
– На кожным фэсце шмат людзей пры нашых беларускіх песнях, пры нашых беларускіх калектывах.
Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы наведваў вёскі не толькі з беларускай музыкай, але таксама прывозіў беларускае друкаванае слова ў выглядзе беларускамоўных выданняў.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя