Фэст «І тут жывуць людзі» наведаў Масева



Музей і Асяродак беларускай культуры працягвае 9 эдыцыю беларускіх фэстаў «І тут жывуць людзі». На гэты раз мерапрыемства прайшло ў вёска Масева, што ў Нараўчанскай гміне. На сцэне паказалі сябе беларускія калектывы з Падляшша, як і госць з Беларусі – калектыў «Белы Птах». Як сказаў райца гміны Нараўка Павел Каліноўскі, гэта не выпадкова, што фэст наведаў Масева, якраз у дзень, калі Царква ўспамінала памяць святога Ануфрыя Вялікага:

Штогод мы робім свята Ануфрыя, бо гэта свята нашай вёскі, і адной і другой, бо некалі наш прыход быў у Ціхаволі, а цяпер нам засталося толькі свята. Вось мы пару гадоў таму аднавілі гэтае свята і дзейнічаем далей.

Чарговы фэст «І тут жывуць людзі» Музей і Асяродак беларускай культуры наладзіць 12 жніўня ў вёсцы Ляды, што ў гміне Чыжы. Затым 3 верасня ў гміне Дубічы Царкоўныя ў вёсцы Істок. Апошні фэст у межах цыклу „І тут жывуць людзі” пройдзе ў Нарве 17 верасня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара