Фестываль драўлянай архітэктуры “Дрэва і сакрум”



Дыскусіі на тэму драўлянага будаўніцтва адбываюцца ў Шчытах-Дзенцялове, што ў Бельскім павеце. У Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры пачаўся Фестываль драўлянай архітэктуры “Дрэва і сакрум”.

Zdjecie2005_2

У рамках мерапрыемства між іншымі – шэраг дакладаў, прысвечаных гэтай жа тэматыцы ды адмысловыя майстар-класы. „У нашай драўлянай архітэктуры ёсць вялікі патэнцыял, якія заўважаюць жыхары таксама іншых раёнаў Польшчы“, – кажа арганізатар, старшыня Звязу “Шчыты” Ігар Лукашук:

– Гэта тое, што адрознівае наш рэгіён у Польшчы. Шмат якой драўлянай архітэктуры захавалася. Амаль усе вёскі бываюць драўляныя традыцыйна. І што яшчэ вылучае – гэта драўляныя аздабленні. Гэтых аздобаў у іншых рэгіёнах няма. Ці ёсць і нашмат менш, чым у нас. У нас яны вельмі багатыя, з традыцыямі. І гэта таксама падабаецца людзям, якія прыяджаюць да нас звонку, ездзяць па нашых вёсках і на гэта звяртаюць увагу.

Першым з дакладам на тэму “Драўлянага дэкаратыўнага мастацтва” выступіў Артур Гавэл з Беластоцкага Музея вёскі. У 17 гадзін пачнецца даклад Дарафея Фіёніка, прысвечаны “Драўлянаму будаўніцтву на Падляшшы”. Фестываль працягнецца да 23-га жніўня.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя