Фінансавая дапамога для памежных тэрыторый Польшчы



Сеймік Падляшскага ваяводства 20 снежня прыняў пастанову аб прызнанні дапамогі з бюджэту ваяводства для шасці паветаў і 27 гмін, якія аказаліся ў цяжкай сітуацыі ў сувязі з міграцыйным крызісам і станам надзвычайнага становішча ў памежнай зоне. Агульная сума дапамогі перавышае паўтара мільёны злотых. Кажа маршалак ваяводства – Артур Касіцкі:

„Праз усе гміны, гэта 27 гмін, уздоўж іх, паралельна лініі польска-беларускай мяжы, мы зрабілі спецыяльную зону, якая доўжыцца 18 кіламетраў. Усе гміны, якія знаходзяцца ў гэтай зоне атрымліваюць ад нас дапамогу незалежна ад таго, якую палітычную партыю канкрэтная гміна падтрымлівае. Так што спадзяемся, што гэтыя грошы дапамогуць самакіраванням гмін, і пакроюць незапланаваныя выдаткі”

Маршалак Касіцкі прыгадаў, што пра дапамогу ў сувязі з крызісам на мяжы з Беларуссю, гаварылася 6 снежня падчас сустрэчы ў Крынках самаўрадаўцаў з прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім. Ужо тады прагучала абяцанне дапамогі гмінам у сувязі са станам надзвычайнага становішча і забаронай знаходжання на памежных тэрыторыях.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя