Фонд „Futurum” рэалізуе ў Орлі чарговы праект



Фонд „Futurum”, які дзейнічае пры праваслаўным прыходзе Святога Міхаіла Архангела ў Орлі, будзе рэалізоўваць праект „Намалюем гэта супольна – гісторыя, архітактуры і мастацтва ў Орлі”.

Кажа старшыня фонду „Futurum” Эва Жукавіцкая:

– Мы будзем маляваць, ствараць калажы, будзем выкарыстоўваць іншыя мастацкія прыёмы, каб прадставіць месцы Орлі і ваколіц. Потым мы зробім з гэтага каляндар, у якім будуць старыя фотаздымкі гэтых месцаў і працы нашых дзяцей.

„Futurum” таксама падтрымлівае спартовыя заняткі, якія праводзяцца з траўня па верасень.

Зараз маладыя майстры з гміны Орля вучацца швейному майстэрству ў межах праекта „ETNOkreacje – майстар-класы па кравецтве”. У планах стварэнне калекцыі сучаснай вопрадкі з народнымі ўзорамі. Моладзь шукае натхнення ў Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Усе праекты завершацца падчас беларускага народнага фэсту „Арлянскія сустрэчы”, які пройдзе ў першыя дні верасня.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя