Фонд хоспіса прарока Іллі ўганараваны за «За заслугі ў абароне правоў чалавека»



У пятніцу (21.01) упаўнаважаны па правах чалавека Марцін Вёнцэк узнагародзіў калектыў Фонду хоспіса прарока Іллі Ганаровым знакам «За заслугі ў абароне правоў чалавека».

Фонд змагаецца супраць медыцынскай ізаляцыі жыхароў вёскі Макаўка, ён кіруе хатнім хоспісам на ўсходзе Падляшша, і дапамагае пажылым і невылечна хворым захоўваць годнасць у апошнія хвіліны жыцця.

„Для мяне вялікі гонар і задавальненне ўпершыню ўручыць Ганаровы знак „За заслугі перад абаронай правоў чалавека”. І я шчыра ганаруся тым, што гэтая ўзнагарода дастанецца адной з найважнейшых сучасных устаноў у нашай краіне, якой з’яўляецца Фонд хоспіса Прарока Іллі на Падляшшы», — сказаў Марцін Вёнцэк.

Ад імя фонду Ганаровы знак амбудсмена атрымаў яго заснавальнік і прэзідэнт доктар Павел Грабоўскі. У сваім профілі ў сацыяльных сетках ён напісаў: «Ганаруся ўзнагародай».

Фонд прарока Іллі імкнецца дастукацца да тых, хто з-за беднасці, аддаленасці і адзіноты не можа карыстацца паліятыўнай дапамогай, якую аказвае сістэма аховы здароўя. Зараз фонд даглядае больш за 40 невылечна хворых дома.

У будучыні сфера яго дзейнасці будзе значна пашырана за кошт узвядзення сучаснага стацыянарнага хоспіса ў Макаўцы пад Нарвай. Менавіта на тэрыторыі хоспіса, які будуецца, і адбылося афіцыйнае ўзнагароджанне калектыву Фонду.

Фота: brpo.gov.pl

[manual_related_posts]