Фонд «Няскораныя»: дапамагаем беларусам ва Львове



Ва ўкраінскім Львове з´явілася фундацыя, якая аказвае дапамогу беларусам.

Пра адметнасць гэтай дапамогі распавядае прадстаўніца гэтай ініцыятывы Мар’яна Смук:

– Праваабарончы фонд, які мае ідэю аб’яднасць у сабе аднадумцаў. Тых людзей з розных краін, дзе зараз ёсць таталітарныя рэжымы. Мы хочам дапамагаць людзям, якія прыяджаюць ва Ўкраіну, дапамагчы асвоіцца, даць кансультацыі.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie image-1-1-640x400.png

Па словах Мар´яны арганізацыя таксама акказвае дапамогу і ў вакцынацыі:

– Мы ўжо дапамаглі вакцыянавацца трохі больш, чым 10 асобам. Да нас можа звярнуцца кожны. Мы ведаем, што беларусы плацяць вялікія грошы, каб ва Ўкраіне прывіцца еўрапейскімі вакцынамі.

Беларусы таксама маюць зараз праблемы з тым, каб патрапіць ва Ўкраіну і таму колькасць людзей, якія могуць звярнуцца па дапамогу паменшылася.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]