Фонд „Разам” у Летуве дапамагае беларусам адаптавацца



Уладкаванне дзяцей у дзіцячыя садкі і школы, арганізацыя для іх адпачынку, рэабілітацыя пацярпелых ад беларускага рэжыму і дапамога ў легалізацыі прыбыцця. Гэта далёка не поўны спіс таго, чым зараз занятыя прадстаўнікі фонду „Разам” у Летуве,- распавяла прадстаўніца арганізацыі спадарыня Віялета:

„У нас не змянілася тое, што мы рабілі: мы дапамагаем з жыллём, мы кансультуем, як слушна аформіць дакументы, дапамагаем знайсці працу- пастаянна выккладваем вакансіі летувіскіх кампаній для беларусаў. Таксама мы раім, як слушна дзейнічаць, да каго звяртацца, каб уладкаваць дзяцей у дзіцячы садок або школу”.

Суразмоўца звярнула ўвагу, што за апошні час не зменьшылася колькасць беларусаў, што прыязджаюць у Літву. Большасць з іх патрабуе дапамогі ў адаптацыі.

Беларускае Радыё Рацыя