Фонд «Царкоўная музыка» выдаў кружэлку «Праваслаўныя калядкі»



Новыя царкоўныя выданні з’явіліся ў Гайнаўцы. Фонд «Царкоўная музыка» выпусціў кампіляцыю «Праваслаўныя калядкі». На кружэлцы знаходзяцца творы, якія выконвалі хоры на «Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі „Гайнаўка”» на працгу 1991-2005 гг.

«У выданні змешчана 28 песень, якія выконваюць між іншым дзіцячыя хоры з Берасця, Менска, Барысава, ды Масквы, беларускі хор з Друскеннікаў, што на Літве, але таксама на кружэлцы ёсць спевы царкоўных хораў з Беласточчыны», – кажа старшыня Фонду «Царкоўная музыка» Мікалай Бушка:

– Між іншым з Гайнаўкі, з Бельска, а таксама царкоўны мітрапалічы хор з Варшавы. Калядкі ў выкананні вясковага хору з Украіны з мясцовасці Мошна. Акрамя гэтага мы презентуем цудоўную грузінскую калядку, якую выконваюць спевакі царквы Святога Пантеляймона ў Тбілісі. І малдаўскую – выконвае метрапалічы хор з Кішынёва.

Апрача каляднага выдання, выйшла прэм’ерная кампіляцыя «К Тебе Господі воззову», на якой сабраныя самыя выдатныя калектывы, якія выступілі падчас «Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка 2017″». Абадва выданні даступныя на інтэрнет-сайце Фонду «Царкоўная музыка», ды ў гайнаўскай сядзібе таварыства.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара