Фонд “Выратаванне” дапамагае ўцекачам на польска-беларускай мяжы



„Уцякаем ад вайны, хочам забраць адсюль нашых жонак і нашых дзяцей,” – кажуць грамадзяне Емену, якіх памежная ахова выціснула па-за польскую мяжу. У лясах на польска-беларускай мяжы побач з зонай надзвычайнага становішча фонд “Выратаванне” дапамагае ўцекачам:

– Атрымліваем драматычную інфармацыю пра людзей, якія блукаюць напалоханыя, замерзлыя, не маючы ежы і вады. У гэтых групах ёсць дзеці ў асабліва цяжкім стане. Учора мы пачулі пра 12-гадовага хлопчыка, які не мог ісці і меў гарачку. Мы не маглі да іх дабрацца. Як нічога не зменіцца, калі падоўжыцца надзвычайнае становішча, тут у лясах мы пасля можам знайсці целы памерлых.

Найчасцей уцекачы не хочуць заставацца ў Польшчы, баяцца. Ідуць у „лепшыя для мігрантаў краіны“. Учора на польска-беларускай мяжы з візітам пабываў кіраўнік Frontex Фабрыс Лежэры, які, як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, “быў пад добрым уражаннем працы польскіх памежных службаў па ахове мяжы”. У камунікаце нічога не паведамляецца пра гуманітарны крызіс на той жа польска-беларускай мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tvn24.pl