Фотаальбом „Нівы” патрапіў у шорт-ліст конкурсу „Фатаграфічная публікацыя 2020-2021 года”
Фотаальбом „Нівы” патрапіў у шорт-ліст конкурсу фатаграфічная публікацыя 2020-2021 года. Гэта лепшыя выданні з усяе Польшчы.
„Гэта вельмі прэстыжная справа для нас, усіх, хто працаваў над выданнем”, – кажа рэдактар фотаальбома „Нівы” Павел Грэсь:
– Гэта вялікая праца. Рады за працу самой рэдакцыі “Нівы”, і журналістаў, і ўсіх, хто спрычыніўся да таго, што той архіў дайшоў да нашых часоў. І таксама можна было над ім працаваць і мець свабодны доступ да гэтага. Рэдактар “Нівы” Яўген Вапа зрабіў вялікую справу – можна было выдаць гэтую кнігу і было за што яе надрукаваць.
Лаўрэаты конкурсу „Фатаграфічная публікацыя 2020-2021 года” стануць вядомыя 10 чэрвеня. Уручэнне ўзнагарод адбудзецца на фотафестывалі ў Лодзі, адным з прэстыжных фатаграфічных мерапрыемстваў у Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
