Фотаальбом „Нівы” атрымаў прызнанне



Фотаальбом, які падрыхтаваў штотыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва”, атрымаў прэстыжнае адзначэнне на конкурсе „Фатаграфічнай публікацыі году”.

На конкурс падалі больш за сто публікацый. Журы адзначыла шэсць публікацый, у тым ліку NIWA FOTO ARCH – выданне якое сабрала здымкі з розных гадоў працы штотыднёвіка і якія падрыхтаваў да друку фатограф і культурны дзеяч Павел Грэсь.

Паўла адзначылі за салідную працу над архівамі і цікавы, адэкватны падыход да архіваў. У выданне трапілі чорна-белыя здымкі са старонак „Нівы”, якая пачала свой шлях у 1956 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя