„Fram” зайграў у Кіеве на хэлоўін



Беларуска-ўкраінскі гурт „Fram” зладзіў вялікі сольны канцэрт у гонар Міжнароднага Дня святых.

Расфарбаваныя, у тэматычных касцюмах, музыкі зайгралі аўтарскія кампазіцыі і каверы сусветна вядомых песень у кельцкай стылістыцы. Такім чынам творцы падтрымалі канцэпцыю свята Самайн. Эмоцыямі ад імпрэзы падзяліўся дудар гурта „Fram” Аляксей Шкурапацкі:

– Ты адчуваеш містычную энергетыку ад таго, што той свет з нашым становіцца адным.

Дарэчы, акрамя запальнай музыкі гурта „Fram” і шалёных танцаў, гасцей клуба чакалі і цікавыя тэматычныя конкурсы з прыемнымі ўзнагародамі.

Беларускае Радыё Рацыя