Free Belarus Center: Санкцыі Украіны могуць нанесці ўдар па Беларусі



Украінскае незалежнае аб’яданнне „Free Belarus Center”, скіраванае на дапамогу беларусам, сёлета працягне працу па ўвядзенні санкцый супраць Беларусі.

„Мы  верым, што вынік ад такіх дзеянняў будзе заўважны. Бо Украіна – адзіная краіна, чые санкцыі могуць нанесці рэальны ўдар па Беларусі”, – зазначае каардынатар асветніцкіх праграм „Free Belarus Center” Мікола Рыбытва:

Украіна дагэтуль на сённяшні дзень застаецца адным з найбольшых эканамічных партнёраў Беларусі. Беларускія тавары праходзяць праз украінскія парты і калі гэта забараніць, Украіна не пацерпіць, але рэжым дакладна гэта адчуе. Мы заўжды ўпэўненыя, што гэта таксама на карысць Украіны. Амаль тысяча кіламетраў мяжы з краінай, якая становіцца агрэсарам, на тэрыторыі якой размяшчаюцца расейскія войскі, гэта дакладна не на карысць Украіны.

Акрамя таго, як зазначыў Мікола, аб’яднанне працягне дапамогу і прыватным асобам па юрыдычных, гуманітарных, псіхалагічных і іншых накірунках. Атрымаць падтрымку можна праз сайт freebelarus.center, а таксама праз тэлеграм-бот.

Марына Савіцкая, Беларускае Радые Рацыя

[manual_related_posts]