У фуры, якая прыехала ў Літву з Беларусі, бак быў „запраўлены” цыгарэтамі



У фуры, якая прыехала ў Літву з Беларусі, бак быў „запраўлены” цыгарэтамі. Кіроўца заявіў, што едзе без грузу транзітам у Польшчу.

Фота: lrmuitine.lt

Літоўскія мытнікі вырашылі праверыць і знайшлі кантрабанду. Для таго, каб грунтоўна агледзець грузавік, мытнікі запрасілі на дапамогу ратавальнікаў. Цыгарэты таксама знайшлі ў запасных колах і ў падлозе паўпрычэпа.

Агулам было знойдзена каля 50 тысяч пачак цыгарэт NZ Gold і Minsk Capital  коштам 175 тысяч еўра. Кіроўцу-беларуса праз два дні вызвалілі пад заклад.