Фура, якой кіраваў беларускі дальнабойнік, звалілася з моста ў раку ў Польшчы
5 месяцаў таму
Здарэнне адбылося 21 студзеня ў Люблінскім ваяводстве, паведамляе tvn24.pl.
Мяркуюць, што кіроўца хацеў аб’ехаць чаргу з грузавікоў, якая ішла да памежнага пераходу з Беларуссю. Ён пагнаў фуру па вузкім мосце, дзе машыну павяло направа. Спярша фура пашкодзіла парэнчы моста, а потым звалілася ў раку.
Адзначаюць, што кіроўца парушыў ПДР, бо ў гэтым месцы рух грузавікоў забаронены.
Кіроўца-беларус быў цвярозы, пры здарэнні ён не пацярпеў. Мужчыну аштрафавалі.
[manual_related_posts]