Гайнаўка чакае каляднікаў з усяго Падляшша



Ваяводскі асяродак анімацыі культуры ў Беластоку разам з Гайнаўскім Домам культуры арганізуе чарговы агляд традыцыйных формаў каледавання. 27 студзеня ў 11:00 пройдуць  XXX Ваяводскія сустрэчы калядных калектываў.

У зале Гайнаўскага Дома культуры будуць прадстаўлены 19 калектываў  (200 удзельнікаў), якія захоўваюць звычай каледавання. Часта сцэнары перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Ваяводскія сустрэчы маюць на мэце вяртанне традыцый, адкрыццё нанова старажытных тэкстаў, песень, і перш за ўсё самой формы каледавання. Калектывы прадставяць абрады каледавання з Зоркай, Казой, а таксама пакажуць спектакль «Herody.»

Уваход вольны.

Паводле прэс-рэлізу