Гайнаўка – чарговы этап «Беларускай песні»



Больш за 20 выканаўчых адзінак можна было пачуць падчас раённага адбору ў межах 27 Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня» 2020 у Гайнаўцы.

Кожны выступоўца прадстаўляў дзве песні. Гайнаўскія праслухоўванні ўжо характэрныя даволі вялікай колькасцю маладых удзельнікаў. Упершыню на фестывалі паказаўся калектыў «Беларуская гвардыя». «Мы, вучні гайнаўскага белліцэя, заснавалі калектыў тры месяцы таму, каб заспяваць тут», – кажа Эва Кот:

– Мы спявалі песні «Гэй, ліцвіны!» і «Скажы, гітара». Самі рабілі аранжыроўку, мы маем дзве гітары і скрыпкі, фартэпіяна, адну вакалістку. Таксама самі думалі, як усё там аранжыраваць.

Сёння, у нядзелю 2 лютага, чарговы раённы адбор – на гэты раз у Гмінным цэнтры культуры ў Орлі. Пачатак а 15.00.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя