Гайнаўка развіталася з канікуламі ў гуках disco-polo



У Гайнаўскім амфітэатры прайшоў канцэрт з нагоды завяршэння канікул. Зоркай вечарыны disco-polo быў самы папулярны зараз у Польшчы музыка гэтага жанру Зянон Мартынюк і яго калектыў “Акцэнт”.Мы на сцэне 25 гадоў і гралі ў шматлікіх мясцовасцях, але ў Гайнаўцы выступаем якраз упершыню,” – кажа Мартынюк, які родам з вёскі Грэдэлі, што ў гміне Орля:

Ахвотна едзім туды, куды нас запрашаюць. І ў вялікія гарады, і ў сярэднія, і ў малыя. Калі я бачу, што людзі выдатна бавяцца, спяваюць разам з намі і ведаюць нашы песні, то і ў мяне з’яўляецца пэўная энергіі, якую я спрабую аддаваць нашым фанатам.

На гайнаўскай сцэне ўсяго выступіла пяць калектываў. Паводле службаў адказных за ахову мерапрыемства, канцэрт неведала звыш 2000 людзей.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара