Гайнаўка ў гуках духавых аркестраў



Духавыя аркестры з Польшчы і Беларусі паказаліся гайнаўскай публіцы ў час ІІІ Міжнароднага парада духавых аркестраў Гайнаўка 2017. Беларусь прадстаўлялі Маладзёвы духавы аркестр і мажарэткі з Гародні ды  Духавы аркестр з Берасця. «Гэтае мерапрыемства існуе дзякуючы падтрымцы жыхароў Гайнаўкі,» — кажа бурмістр горада Юры Сірак:

— Парад духавых аркестраў арганізуе горад, Гайнаўскі дом культуры, наша добраахвотная пажарная дружына з яе аркестрам. Між іншым дзякуючы заангажаванасці жыхароў, бо гэта жыхары нашага горада ў межах грамадзянскага бюджэту вырашылі, то нашу супольныя грамадскія грошы трэба прызначыць на арганізацыю гэтага парада.

Парад шасці духавых аркестраў і мажарэтак прайшоў праз цэнтр горада. Суправаджалі музыкаў жыхары ды турысты. Галоўная прэзентацыя прайшла ў мясцовым Амфітэатры.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя