Гайнаўскай “Перапёлцы” – 25 гадоў



Калектыў народнага танца Гайнаўскага дома культуры “Перапёлка” адсвяткаваў юбілей – 25 гадоў дзейнасці. Танцуюць у ім дзеткі і моладзь з гайнаўскіх пачатковых школ ды ліцэяў. Зараз дзейнічаюць чатыры ўзроставыя групы, а ўсіх фанатаў танца каля 80 чалавек. Сярод іх і Яцэк Дружба, які ў “Перапёлцы” ўжо сёмы год:

– Танец – гэта жыццё. Той, хто танцуе, развіваецца не толькі фізічна, але і духоўна. Тут усё трэба запомніць – танцы польскія (любельскі, курпёўскі), беларускія (лявоніха, весялуха), украінскія, рускія.

Цягам усіх гадоў у калектывенароднага танца “Перапёлка” танцавала каля 300 маладых людзей. Заснавала яго ў 1993 годзе Анна Баран. З 2007-га “Перапёлку” вядзе Юстына Бірыцка, якая і была адной з першых удзельніц калектыва.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара